Прыйшло доўгачаканае лета, якое цешыць нас сонейкам, маніць духмяным водарам, аглушае птушыным спевам. Вядома ж, такая прыгажосць не магла не паўплываць на жыццё сярэдняй группы №6, - лічыць выхавацель Таццяна Міхайлаўна Вяленка. Яно напоўнілася ўсмешкамі дзяцей, гульнямі, песнямі, цікавымі адкрыццямі.
Дораць дзеці лету ўсмешкі,
Гульні, песні і пацешкі.
А расчуленае лета
Дорыць ім сваё цяпло.