Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.06.2021

Профессии наших родителей... Продолжение...

Знаёмцеся! Шлейко Ганна Сяргееўна - электрамеханік па абслугоўванню і рамонту прылад чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі.

Рамонт рэле, які адказвае, напрыклад, за перавод стрэлак на чыгуначных шляхах і пераключэння сігналаў святлафора. Тонкая работа: рэгуліроўка механічных параметраў ідзе да дзясятай, а то і сотай долі міліментра. На рамонт кожнага прыбора даецца пэўны час і ні хвіліны больш. Работа фізічна цяжкая: самыя маленькія рэле  весяць ад 1 кг, а ёсць блокі, у якіх некалькі рэле - да 23 кг. "Рэлейная апаратура - сэрца станцыі , якое складаюцца з маленькіх клетачак, а я іх рамантую" - кажа Ганна Сяргееўна. Калі раптам будзе парушана тэхналогія, рэлейная дасць збой, а з-за гэтага цягнік можа сысці з рэльсаў, прыехаць на забаронены сігнал святлафора або ўрэзацца ў іншы цягнік.