Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.01.2024

Зімовыя канікулы "Я - беларус, ты - беларусачка"

Любоў да роднага краю необходна выхоўваць з самага маленства. Сёння да дзяцей другой малодшай групы №4 у госці завіталі Янка і Арынка, якія пазнаёмілі іх з беларускімі рухомымі гульнямі, беларускімі песнямі і танцамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў рухомую гульню "Лапці", дыдыктычную гульню "Я - беларус, ты - беларусачка", "Апрані хлопчыка і дзяўчынку".

У сярэдняй групе №3 выхаванцы гулялі ў рухомую гульню "Рушнічок", а таксама даведаліся як на стол прыходзіць хлеб.

Апошні дзень канікул у малодшай групе №6 прайшоў прадуктыўна: дзеткі пазнаёміліся з беларускім нацыянальным касцюмам, упрыгожвалі ляльку нацыянальнымі ўзорамі, гулялі ў беларускія гульні "Гарлачык", "Адгадай чый галосок", разглядалі беларускі посуд, даведаліся, як сустракалі калядоўшчыкаў, а яшчэ лялька Арынка паказала і расказала ім казку "Курачка-рабка".

Выхаванцы старэйшай групы №2 гулялі ў дыдактычныя гульні "Беларусь - мая Радзіма", "Прыродныя сімвалы Беларусі", праводзілі міні-даследванне "Мая краіна на карце свету", майстравалі лялькі-берагіні, а таксама правялі віртуальную экскурсію "Чым багаты, тым і рады: прадпрыемствы Беларусі".

У старэйшай групе №5 дзеці знаёміліся з побытам і асноўнымі рэчамі нашых продкаў, іх ужываннем і выкарыстаннем. Таксама гулялі  ў беларускія рухомыя гульні, дыдактычныя гульні і слухалі беларускія казкі.