Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2024

21 лютага - Дзень роднай мовы

 Родную мову трэба любіць і шанаваць, таму што яна з’яўляецца неад’емнай часткай культуры нашай Радзімы. Беларуская мова вельмі меладычная і прыгожая. Размаўляючы на ёй, мы выказваем сваю бязмерную любоў да роднай зямлі, да сваіх продкаў, якія не цураліся гаварыць па-беларуску і гэты бясцэнны дар перадалі нам. 

Пад дэвізам "Гучы, роднае слова" прайшоў Дзень роднай мовы ў першай группе №1. У дзяцей адбыліся наступныя мерапрыемствы: час беларускай мастацкай літаратуры, гульні.

Дзеткі другой малодшай групы №6 пазнаёміліся са святам Днём беларускай мовы, з задавальненнем называлі прадметы на беларусскай мове, апраналі лялек у беларускі нацыянальны касцюм, гулялі ў беларускія гульні.


Выхаванцы другой малодшай групы №4 гулялі ў рухомую гульню "Міхасік", дыдактычную гульню "Назаві па-беларуску", пазнаёміліся з беларускімі народнымі песнямі, пацешкамі: "Іграў я на дудцы", "Кую, кую ножку", "Кукарэку, певунок". У госці да дзяцей завіталі Янка і Арынка, каб расказаць "Чаму мы павіны валодаць беларускай мовай".


Дзеці сярэдняй групы №3 гулялі ў сюжэтна-ролевую гульню "Дочкі-маці", адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі на беларускай мове, разглядалі прадметы побыту і культуры беларускага народа, вадзілі карагоды і слухалі беларускія народныя песні, а таксама прымяралі на сябе беларускае народнае адзенне.

У дзень роднай мовы выхаванцы старэйшай групы №5 віталі адзін адного на беларускай мове. На працягу дня з дзецьмі праводзіліся заняткі, гутаркі, дыдактычныя і рухомыя гульні, чытанне мастацкай літаратуры на роднай мове.